З 7 па 16 жніўня ў Магілёўскай епархіі будзе знаходзіцца міратачывая ікона Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне» (Лакоцкая)

03 жніўня 2021

01-soligorsk.jpg

З 7 па 16 жніўня 2021 года ў Магілёўскай епархіі будзе знаходзіцца міратачывая ікона Прасвятой Багародзіцы «Замілаванне» (Лакоцкая).

Праграма знаходжання іконы:

7-8 жніўня: храм Тупічэўскага абраза Божай Маці горада Мсціслава.

9-11 жніўня: храм іконы Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» горада Горкі.

12-16 жніўня: Спаса-Праабражэнскі кафедральны сабор горада Магілёва.

12 жніўня ў 16.30 адбудзецца сустрэча святыні ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы горада Магілёва.

Лакоцкая ікона Божай Маці з'яўляецца копіяй абраза «Замілаванне», дакладней яго рэпрадукцыяй. У 1994 годзе жыхарка пасёлка Локаць Бранскай вобласці набыла каляндар, у якім быў малюнак любімай іконы прападобнага Серафіма. Некалькі гадоў абраз знаходзіўся ў галоўным іканастасе, пакуль не здарыўся цуд: у 1998 годзе ікона заміраточыла. Вестка пра міратачывую ікону ў пасёлку на Браншчыне хутка распаўсюджвалася ў Расіі, Беларусі, Украіне. Існуе мноства фота- і відэасведчанняў міратачэння Лакоцкай іконы «Замілаванне». Замест рамкі для абраза ў Софрыне зрабілі двухбаковую рызу — з адваротнага боку яна адкрывае цудоўна праступіўшы вобраз Божай Маці.

У 2006 годзе на пасяджэнні, якое адбылося ў рамках Калядных чытанняў, якія праходзілі на базе МДУ, падзеі, звязаныя з абразом Божай Маці «Замілаванне» з пасёлка Локаць Бранскай вобласці, былі прызнаны цудам. Незвычайныя ўласцівасці святой іконы прызналі члены Сінадальнай багаслоўскай камісіі, святары, іканапісцы, запрошаныя ў якасці незалежных экспертаў навукоўцы і рэдактары праваслаўных выданняў, якія даследавалі гэтае пытанне.

Абраз Божай Маці «Замілаванне» вялікую частку часу знаходзіцца ў дарозе. Ён ужо пабываў у многіх саборах, храмах і манастырах Расіі, Беларусі, Украіны і Малдовы, ішоў наперадзе шматлюдных хрэсных хадоў, як унутрырасійскіх, так і міжнародных.

Фота: прэс-служба Салігорскай епархіі

Магілёўская епархія/Church.by