З духавенствам Слуцкай царкоўнай акругі сустрэўся ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў

26 студзеня 2019

top.jpg

25 студзеня 2019 года горад Слуцк наведаў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка.

У актавай зале Цэнтра дзіцячай творчасці адбылася сустрэча Леаніда Паўлавіча з прадстаўнікамі ўсіх канфесій горада Слуцка і Слуцкага раёна. Духавенства Слуцкага благачыння Слуцка-Салігорскай епархіі прыбыло на сустрэчу ў поўным саставе. Удзел у сходзе прыняў старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў распавёў аб канфесійнай сітуацыі ў рэгіёне, надаў увагу праблемам рэлігійных суполак і шляхах іх вырашэння.

Сустрэча прайшла ў атмасферы ўзаемаразумення і канструктыўнага дыялогу. На ўсе пытанні, якія паступілі з залы, былі дадзены выразныя вычарпальныя адказы.

Слуцкая епархія / Church.by