Сям'я протаіерэя Алега Ілюшына з Пінскай епархіі БПЦ стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

14 кастрычніка 2022

top.jpg

14 кастрычніка 2022 года ў Палацы культуры прафсаюзаў сталіцы Беларусі адбыўся фінал V рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года».

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле міністэрстваў інфармацыі і культуры, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага саюза жанчын.

Пераможцаў узнагародзіла журы пад старшынствам міністра працы і сацабароны Ірыны Касцевіч.

Ганаровае званне «Сям'і года - 2022» атрымала сям'я протаіерэя Алега Ілюшына, настаяцеля прыхода храма святога прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага аграгарадка Яечкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (Пінская епархія БПЦ).

003.jpg

За перамогу змагаліся сем сем'яў — пераможцы Мінскага гарадскога і абласных конкурсаў. У фінале конкурсу сем'і прадставілі візітную картку «Радавод» — гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі і традыцыі. Таксама падрыхтавалі прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям'і, захапленняў, поспехаў і дасягненняў.

Больш падрабязна пра сям'ю протаіерэя Алега Ілюшына, які маючы высокааплатную працу і наладжаны побыт, прыняў з жонкай рашэнне з'ехаць з Маладзечна ў глыбінку Брэсцкай вобласці, каб з нуля будаваць там храм, можна даведацца з артыкула журналіста Алены Казлоўскай у газеце «Рэспубліка» і артыкула журналіста Таццяны Бялецкай у «Сельскай газеце»..

Фота: БЕЛТА, «СБ. Беларусь сегодня»

belta.by/church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте