Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў манахіню Ксенію (Сакалову) на пасадзе настаяцелькі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска
24 верасня 20217 верасня 2021 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заслухаў прапанову архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя аб зацвярджэнні манахіні Ксеніі (Сакаловай Ніны Міхайлаўны) на пасадзе настаяцелькі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
***
Манахіня Ксенія (Сакалова Ніна Міхайлаўна) нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў горадзе Ліпецку (Расія).
Таінства хрышчэння прыняла ў 1951 годзе.
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў медыцынскім вучылішчы горада Варонежа і ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя Кірава.
З 1971 па 2009 гады працавала па медыцынскіх спецыяльнасцях у розных установах аховы здароўя і адукацыі Расіі і Беларусі.
З 1976 па 1980 год была ў шлюбе (шлюб быў скасаваны ў 1980 годзе). Мае дачку 1977 года нараджэння.
З 2001 па 2016 год — старэйшая сястра праваслаўнага сястрыцтва пры Свята-Георгіеўскім храме горада Віцебска.
21 жніўня 2016 года па вячэрнім богаслужэнні ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца прыхода храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Віцебска Праасвяшчэнным архіепіскапам Віцебскім і Аршанскім Дзімітрыем пастрыжана ў мантыю з імем Ксенія ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.
З 2016 па 2018 год — часова выконваючая абавязкі старэйшай сястры абіцелі міласэрнасці ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Бернікі Віцебскага раёна.
З 2018 года — выконваючая абавязкі старэйшай сястры Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска.
За час нясення царкоўных послухаў у Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Ксенія (Сакалова) зарэкамендавала сябе са станоўчага боку: яна заўсёды адказна ставіцца да выканання даручаных ёй послухаў, адрозніваецца ініцыятыўнасцю, спагадлівасцю, уважлівасцю да патрэб і праблем сясцёр і прыхаджан абіцелі.
***
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Ксенія (Сакалова Ніна Міхайлаўна) зацверджана на пасадзе настаяцелькі Свята-Духава жаночага манастыра горада Віцебска Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Ксеніі (Сакаловай) у сан ігуменні пакінута на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
Фота: monasterium.by