Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы зацвердзіў манахіню Васілісу (Саракалетаву) на пасадзе настаяцельніцы Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва
24 верасня 20217 верасня 2021 года Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заслухаў прапанову архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія аб зацвярджэнні манахіні Васілісы (Саракалетавай Людмілы Анатольеўны) на пасадзе настаяцельніцы Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
***
Манахіня Васіліса (Саракалетава Людміла Анатольеўна) нарадзілася 7 кастрычніка 1964 года ў горадзе Барнауле Алтайскага краю (Расія).
Пасля заканчэння сярэдняй школы і бухгалтарскіх курсаў у 1982 годзе была прынята на працу бухгалтарам на завод «Хімвалакно».
У 1987 годзе скончыла Алтайскі эканамічны тэхнікум па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік».
З 1985 па 2001 год была ў шлюбе (шлюб быў скасаваны ў 2001 годзе). Мае сына 1987 года нараджэння.
У 2001 годзе пераехала на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліку Беларусь.
З 2001 па 2006 гады працавала бухгалтарам у ТАА «Спадарожнік».
У 2006 годзе паступіла на послух у Свята-Нікольскі жаночы манастыр горада Магілёва. Працавала на розных манастырскіх послухах.
У 2015 годзе пастрыжана ў інацтва з захаваннем ранейшага імя.
З 2016 года несла послух алтарніцы Свята-Мікольскага жаночага манастыра.
У 2021 годзе пастрыжана ў мантыю з імем Васіліса ў гонар святой мучаніцы Васілісы Карынфскай.
З 13 красавіка 2021 года выконвае абавязкі ігуменні Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва.
За час нясення царкоўных послухаў манахіня Васіліса (Саракалетава) зарэкамендавала сябе як адказная і працавітая манахіня, адрозная такімі высокімі асабістымі якасцямі, як спагадлівасць, уважлівасць і дружалюбнасць ў дачыненні да з сясцёр абіцелі.
З дня прызначэння яе выконваючай абавязкі настаяцелькі Свята-Мікольскага манастыра выконвае ўскладзены послух са страхам Божым і глыбокім пачуццём адказнасці, клапоцячыся аб захаванні ў абіцелі міру і любові не толькі словам, але і асабістым прыкладам. Справядліва набыла любоў і павагу насельніц манастыра.
***
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манахіня Васіліса (Саракалетава Людміла Анатольеўна) зацверджана на пасадзе настаяцелькі Свята-Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №82 ад 7 верасня 2021 года). Час і месца ўзвядзення манахіні Васілісы (Саракалетавай) у сан ігуменні пакінутыя на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія.
Фота: monasterium.by