Сінадальная камісія БПЦ па пытаннях сям'і правядзе семінар-трэнінг па дапамозе сем'ям у сітуацыі разводу
22 мая 2019Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства і МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» 24 мая 2019 года правядуць практычны семінар-трэнінг для прайшоўшых або перажываючых развод «Духоўная, псіхалагічная і юрыдычная дапамога сем'ям у сітуацыі разводу».
Веды і навыкі, атрыманыя на семінары, будуць карысныя не толькі былым сужэнцам, але і дарослым, якія ў дзяцінстве перажылі развод бацькоў. Гэта дапаможа зразумець, як трагічная сітуацыя паўплывала на іх уласнае жыццё і як пазбавіцца ад негатыўных наступстваў.
Вядучыя семінара: кіраўнік Сінадальнай камісіі БПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства протаіерэй Павел Сярдзюк, дзіцячы і сямейны псіхолаг Кацярына Шавялёва, юрыст Кацярына Гурэева.
Протаіерэй Павел Сярдзюк раскажа аб духоўнай дапамозе пры перажыванні разводу.
Псіхолаг Кацярына Шавялёва дапаможа:
1. Даведацца пра тыповыя памылкі бацькоў пры ўзаемадзеянні з дзецьмі ў сітуацыі разводу.
2. Намеціць сваю індывідуальную стратэгію ў падтрымцы дзяцей у перажыванні разводу.
3. Даведацца пра асаблівасці перажывання разводу дзецьмі рознага ўзросту і полу.
4. Зразумець узаемасувязь перажыванняў дарослых з перажываннямі дзяцей.
5. Дапамагчы дзецям прайсці праз страту сям'і з найменшай шкодай.
6. Атрымаць практычныя метады дапамогі дзецям.
Кацярына Гурэева акажа прававую падтрымку сужэнцам, якія перажываюць развод. Будуць разгледжаны наступныя тэмы: устанаўленне бацькоўства, спагнанне аліментаў, маёмасныя спрэчкі, спрэчкі аб дзецях і інш. Юрыст адкажа на пытанні слухачоў.
Месца правядзення: Мінская духоўная акадэмія (вул. Зыбіцкая, 27, ст. метро «Няміга»).
Час правядзення: 10.00 - 17.30 (з двума перапынкамі на каву).
Па пытаннях запісу звяртацца па тэлефоне: +375 44 551 38 61, Кацярына.