Сінадальнаму цэнтру сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы — 20 гадоў

18 красавіка 2017

top.jpg

20 гадоў таму, 18 красавіка 1997 года, па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, пры Мінскай епархіі Беларускага Экзархату быў створаны Інфармацыйна-кансультатыўны Цэнтр імя прападобнага Іосіфа Волацкага. Пастановай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 24 сакавіка 2016 года (журнал № 12) Цэнтр ператвораны ў Сінадальны цэнтр сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У вобласці фундаментальнага і прыкладнога сектазнаўства Цэнтр ажыццяўляе работу па наступных накірунках:

а) збор, апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі па ўсёй разнастайнасці форм нетрадыцыйнай рэлігійнасці;

б) правядзенне даследаванняў феномена нетрадыцыйнай рэлігійнасці;

в) правядзенне экспертнай ацэнкі матэрыялаў і дзейнасці сект і культаў, а таксама іншых тыпаў і форм сектанцтва;

г) распрацоўка вучэбных праграм і курсаў лекцый па сектазнаўстве;

д) кансультаванне фізічных асоб, грамадскіх арганізацый, адукацыйных устаноў, навукова-даследчых інстытутаў, органаў дзяржаўнага кіравання і СМІ па пытаннях сектанцтва;

е) правядзенне лекцый (у тым ліку курсаў лекцый) па тэме нетрадыцыйнай рэлігійнасці для царкоўных і свецкіх аўдыторый ўсіх узроўняў складанасці;

ж) публікацыя матэрыялаў па пытаннях сектанцтва ў навуковых, навукова-папулярных і папулярных свецкіх і царкоўных выданнях;

з) арганізацыя канферэнцый, семінараў і круглых сталоў па сектазнаўстве;

і) аказанне садзейнічання сінадальным структурам і рэлігійным арганізацыям Беларускага Экзархату ў вырашэнні ўсяго спектру пытанняў са сферы кампетэнцыі Цэнтра;

к) арганізацыя курсаў павышэння кваліфікацыі ў галіне тэарэтычнага і практычнага сектазнаўства;

л) падтрыманне інтэрнэт-сайта па праблемах сектанцтва;

м) рэалізацыя сумесных праектаў у галіне нетрадыцыйнай рэлігійнасці з органамі дзяржаўнага кіравання, рэлігійнымі і грамадскімі арганізацыямі, навукова-даследчымі інстытутамі, адукацыйнымі ўстановамі;

н) арганізацыя візітаў замежных спецыялістаў у галіне сектазнаўства ў Рэспубліку Беларусь.

Усе матэрыялы архіва Сінадальнага цэнтра сектазнаўства сістэматызаваныя і ўключаюць у сябе інфармацыю аб 4460 новых рэлігійных рухах з 101 краіны свету (Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Ірак, Англія, Аргенціна, Арменія, Бангладэш, Беларусь, Бельгія, Бенін, Балгарыя, Бразілія, Бахрэйн, Венгрыя, Венесуэла, Усходні Тымор, В'етнам, Габон, Гана, Гватэмала, Германія, Грэцыя, Грузія, Данія, Дамініканская Рэспубліка, Егіпет, Замбія, Зімбабвэ, Ізраіль, Індыя, Інданезія, Ірак, Іран, Ісландыя, Іспанія, Італія, Казахстан, Канада, Кенія, Кіпр, Кіргізія, Кітай, Конга, Калумбія, Карэя, Кот-д'Івуар, Куба, Латвія, Ліберыя, Лівія, Літва, Маўрыкій, Македонія, Малаві, Малайзія, Мексіка, Малдова, Манголія, Намібія, Нігерыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Панама, Папуа-Новая Гвінея, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Саудаўская Аравія, Сенегал, Сербія, Сінгапур, Сірыя, Славенія, Саламонавы астравы, ЗША, Тайланд, Трынідад і Табага, Туніс, Турцыя, Уганда, Узбекістан, Украіна, Уругвай, Фіджы, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Швецыя, Шры-Ланка, Эстонія, ПАР, Ямайка, Японія).

Моўная палітра матэрыялаў ўключае ў сябе: беларускую, рускую, англійскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы свету. Штогод у Цэнтры на ўлік ставіцца каля 300 новых сект і культаў. За час працы Цэнтрам ўстаноўлены міжнародныя кантакты з калегамі з краін блізкага і далёкага замежжа. Па лініі Цэнтра ў Беларусь прыязджалі госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Кіпра, Аўстрыі, Канады, ЗША і іншых краін свету. Цэнтрам выдаецца спецыялізаваны навуковы часопіс, прысвечаны праблеме сект, альманах «Сектазнаўства», а таксама электронны «Веснік Сінадальнага цэнтра сектазнаўства». Заснавальнікам і кіраўніком Цэнтра з'яўляецца загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Уладзімір Аляксандравіч Марціновіч. Сакратары Цэнтра: Святлана Іванаўна Ісайкіна, Вольга Аляксандраўна Шаўчук.

Нетрадыцыйная рэлігійнасць / Сhurch.by