Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіць праект «Сэрца Беларусі»

25 лістапада 2024

top.jpg

26 лістапада па адрасе г. Мінск, вул. Кісялёва, 38 у 11:00 адбудзецца прэзентацыя праекта «Сэрца Беларусі» Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У рамках праекта распрацавана інтэрактыўная карта нашай краіны, на якой будуць адлюстроўвацца сацыяльныя праекты Беларускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку сумесныя з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, Беларускім Чырвоным Крыжам і іншымі ўстановамі. У іх ліку дабрачынныя злёты, прытулкі ў дзіцячых установах, дамы начнога знаходжання, сацыяльныя праекты ў медыцынскіх установах, адукацыйныя сустрэчы, псіхалагічная, харчовая і рэчавая дапамога, сацыяльныя акцыі і іншыя.

Мэта праекта «Сэрца Беларусі» — інфармаванне людзей аб відах дапамогі, якую яны могуць атрымаць у сваёй мясцовасці, а таксама матывацыя добраахвотнікаў для ўдзелу ў сацыяльных ініцыятывах. 

Акрэдытацыя СМІ па кантактным тэлефоне: 80296251624 (Карына).

Church.by

Чытайце нас ц мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok