Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі правёў семінар-нараду педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату

17 лютага 2021

top.jpg

13 лютага 2021 года Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы правёў семінар-нараду педагогаў нядзельных школ Беларускага Экзархату.

Семинар прайшоў у дыстанцыйным фармаце на пляцоўцы Zoom.

У ходзе мерапрыемства педагогі падзяліліся вопытам выкарыстання модульнай сістэмы ў працэсе навучання ў нядзельнай школе. Таксама адбылася прэзентацыя дыстанцыйнай платформы бесперапыннай адукацыі педагогаў нядзельных школ, якая дасць магчымасць павышаць сваю кваліфікацыю ў розных фарматах (адрас платформы: http://sunday.school.tilda.ws).

На адукацыйнай платформе прадстаўлена некалькі варыянтаў курсаў:

  • Хуткі практычны курс, накіраваны на навучанне педагогаў выкарыстанню модульнай сістэмы ў нядзельнай школе;
  • Спецыялізаваны курс «Анлайн-тэхналогіі ў нядзельнай школе» — накіраваны на навучанне слухачоў выкарыстанню сучасных анлайн-тэхналогій і карысных сэрвісаў;
  • Курсы павышэння кваліфікацыі педагогаў «Анлайн-тэхналогіі ў нядзельнай школе» (з выдачай сертыфіката) — паўнавартасны курс, накіраваны на пашырэнне кампетэнцый педагогаў і авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.
  • Таксама педагогі выказалі свае пажаданні па тэматыцы і магчымых фарматах будучых курсаў павышэння кваліфікацыі.

На нарадзе асобны час быщ адведзены падрыхтоўцы педагогаў да агульнага маніторынгу сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі. Была праведзена апрабацыя анкеты маніторынгу працы і арганізацыі сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі. Кожнаму ўдзельніку семінара была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у распрацоўцы апытання. У найбліжэйшы час інструментарый маніторынгу будзе прадстаўлены на разгляд мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

oroik.by Church.by