Гамяльчане са слабым слыхам пабывалі ў старажытным Тураве
23 жніўня 201818 жніўня цэнтр па рабоце з людзьмі з парушэннямі слыху пры місіянерскім аддзеле Гомельскай епархіі сумесна з Беларускім таварыствам глухіх і прыходам храма іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» арганізаваў паломніцкую паездку для вернікаў, якія слаба чуюць, у горад Тураў..
Паломнікі змаглі наведаць храмы Усіх святых і свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, краязнаўчы музей, Замкавую гару і Барысаглебскія могілкі, дзе раней знаходзіўся Барысаглебскі манастыр, а таксама азнаёміліся з гісторыяй унікальных Тураўскіх крыжоў, якія паводле падання прыплылі ў горад супраць плыні. Шмат новага і цікавага дапамагла пілігрымам даведацца экскурсавод і сурдаперакладчык Іна Сцяпанава.
Людзі са слабым слыхам выказалі падзяку Гомельскай епархіі, прыходу абраза Божай Маці «Скорапаслушніца», Гомельскаму БелТГ і кіраўніцтву ААТ «Гомсельмаш» за магчымасць дакрануцца да святыняў.
Аб арганізацыі бліжэйшых служб з сурдаперакладам і паломніцкіх паездак можна даведацца ў храме іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» па адрасе: г. Гомель, вул. Сухога 1Б або па тэлефоне +375 (25) 533-17-60 ў святара Аляксандра Пранкевіча, кіраўніка цэнтра Гомельскай епархіі па рабоце з людзьмі з парушэннем слыху.