Саборнае маленне аб Украінскай Праваслаўнай Царкве здзейснілі святары і прыхаджане храмаў Навагрудка
19 мая 201718 мая ў Нікольскім кафедральным саборы горада Навагрудка па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя быў адслужаны малебен аб дараванні міру Украіне.
На гэты дзень у Вярхоўнай Радзе Украіны быў прызначаны разгляд двух законапраектаў (№ 4511 і № 4128), прыняцце якіх пагражае паставіць Украінскую Праваслаўную Царкву пад жорсткі кантроль дзяржавы, а таксама забяспечыць раскольнікам юрыдычныя ўмовы для захопу праваслаўных храмаў Маскоўскага Патрыярхату.
Святары і прыхаджане навагрудскіх храмаў узнеслі ўзмоцненыя малітвы аб тым, каб груба не парушаліся правы ўкраінскіх праваслаўных хрысціян на свабоду веравызнання, не здзяйсняўся гвалт і захоп храмаў.
Благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук заклікаў вернікаў не спыняць малітвы аб тым, каб на Украіне сцішыўся грамадзянскі канфлікт, і запанавалі мір і паразуменне.