Салігорцы адзначылі дзень памяці блажэннай Матроны Маскоўскай святочнай прабежкай
09 сакавіка 2017У дзень памяці блажэннай Матроны Маскоўскай і міжнародны жаночы дзень 21 салігарчанін прабег па вуліцах горада насустрач добрым справам і новым здзяйсненням.
Маршрут прабежкі пачаўся з саборнай плошчы, а працягнуўся ў Парку 4-х стыхій, затым па вуліцах Леніна, Будаўнікоў і Спартыўная. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся з гараджанамі часцінкамі сваіх сэрцаў — раздавалі віншавальныя паштоўкі, на якіх былі напісаны цёплыя словы. Дастаткова вялікая адлегласць — 3,7 км — была пераадолена з лёгкасцю. Нават для дзвюх дзяўчат і аднаго хлопчыка яна стала выканальным заданнем. Бо місія ўдзельнікаў прабежкі заахвочвала дарыць радасць.
Каля храма святой Матроны Маскоўскай адбылася віншавальная праграма, прымеркаваная да прастольнага свята.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся клірык прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова дыякан Дзімітрый Новікаў. Настаяцель прыхода храма блажэннай Матроны Маскоўскай свяшчэннік Аляксандр Чур распавёў аб жыцці і подзвігу святой ХХ стагоддзя.
Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памятныя магніты. Працягнуліся гутаркі пра ўражанні за чаяваннем з пачастункам ад сясцёр прыхода святой Матроны Маскоўскай.
Душэўна выкананае мнагалецце стала радасным завяршэннем мерапрыемства.