Адбылася сустрэча адміністрацыі і працоўнага калектыву Белдзяржфілармоніі са старшынёй Савета па культуры Мінскай епархіі, дырэктарам Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэем Іаанам Задарожыным

22 сакавіка 2023

top.jpg

16 сакавіка 2023 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча адміністрацыі і працоўнага калектыву з протаіерэем Іаанам Задарожыным, настаяцелем храма Святога Духа ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, старшынёй Савета па культуры Мінскай епархіі, дырэктарам Мінскага духоўнага вучылішча. Генеральны дырэктар філармоніі Аляксандр Іванавіч Нікіта, апераджаючы выступленне спікера, звярнуў увагу на знакавасць гэтай сустрэчы ў аб'яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Год міру і стварэння.

Падчас свайго выступлення протаіерэй Іаан нагадаў пра важнасць духоўных і маральных каштоўнасцяў у жыцці грамадства і кожнага чалавека. У святле тэматыкі Адзінага дня інфармавання — «80-годдзе трагедыі ў Хатыні» — протаіерэй Іаан Задаражын падкрэсліў, што абавязак сучаснікаў свята захоўваць памяць аб загінуўшых, тым самым засцерагаючы і ўмацоўваючы духоўнае адзінства нашай краіны.

Прадоўжылася гутарка абмеркаваннем актуальных праблем сучаснай праваслаўнай місіі сярод людзей розных пакаленняў.

philharmonic.by/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники