Адбылася сустрэча архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана з губернатарам Брэсцкай вобласці Юрыем Шулейкам
13 красавіка 202112 красавіка 2021 года ў будынку Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта адбылася сустрэча архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана з губернатарам Брэсцкай вобласці Юрыем Шулейкам.
У сустрэчы таксама прыняў удзел сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Петрусевіч.
Кіраўнік Брэсцкай епархіі павіншаваў губернатара з прызначэннем на пасаду кіраўніка Брэсцкай вобласці і пажадаў Божай дапамогі ў стваральнай працы, мудрасці ў кіраўніцтве, а таксама моцы духоўных і цялесных сіл для ўвасаблення ў жыццё ўсіх карысных пачынанняў.
Губернатар падзякаваў Яго Высокапраасвяшчэнству за віншаванні і выказаў надзею на паспяховае супрацоўніцтва Брэсцкай епархіі і дзяржавы ў рэгіёне.
У ходзе праведзенай размовы бакі абмеркавалі пытанні далейшага царкоўна-дзяржаўнага ўзаемадзеяння.