Адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла з беларускімі гандбалістамі
10 студзеня 20189 студзеня 2018 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з членамі беларускай зборнай па гандболе.
Сустрэча прайшла напярэдадні чэмпіянату Еўропы па гандболе сярод мужчын, які будзе праходзіць з 12 па 28 студзеня ў Харватыі. Дэлегацыю спартсменаў узначаліў прэзідэнт Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў гандбалістаў з Калядамі і Новым годам і звярнуўся да іх са словамі пажадання на паспяховы ўдзел у маючым адбыцца міжнародным турніры.
Была прачытана малітва на пачатак добрай справы.
Мітрапаліт Павел падаў спартсменам архіпастырскае благаславенне, уручыў абразкі і малітвасловы.