Адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна і архіепіскапа Сафронія з новым губернатарам Магілёўскай вобласці
22 снежня 202121 снежня 2021 года ў Магілёве адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з новым кіраўніком Магілёўскай вобласці, старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Міхайлавічам Ісачанкам.
На сустрэчы прысутнічалі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Цумараў і намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка.
Падчас гутаркі мітрапаліт Веніямін, архіепіскап Сафроній і кіраўнікі адміністрацыі Магілёўскай вобласці абмеркавалі тэмы звязаныя з развіццём супрацоўніцтва ў рэгіёне, а таксама стварэннем Апякунскага савета пры Магілёўскай епархіі.
Напрыканцы сустрэчы архіерэі павіншавалі Анатоля Міхайлавіча з прызначэннем на пасаду губернатара Магілёўскай вобласці і ўручылі яму памятныя падарункі.