Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь
23 студзеня 201923 студзеня 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Алега Уладзіміравіча Маткіна.
На сустрэчы прысутнічаў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.
Патрыяршы Экзарх і начальнік ДВП МУС цёпла пагутарылі, абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы турэмнага служэння, абмяняліся віншаваннямі з Ражджаством Хрыстовым і Новым годам і памятнымі падарункамі.