Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў ў Рэспубліцы Беларусь

29 лістапада 2018

top.jpg

28 лістапада 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў ў Рэспубліцы Беларусь Паулам ван Оствейнам.

З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сустрэчы прынялі ўдзел: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага Экзархату протаіерэй Сергій Лепін.

Бакі абмяняліся думкамі аб становішчы хрысціян у свеце і абмеркавалі перспектывы дыялогу. 

Church.by