Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

14 кастрычніка 2017

top.jpg

13 кастрычніка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Юрыя Паўлавіча Бондара, Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча насіла характар знаёмства. Мітрапаліт Павел павіншаваў Міністра культуры з новым прызначэннем і пажадаў дапамогі Божай у яго будучым адказным служэнні Айчыне. Бакі абмеркавалі напрамкі і перспектывы супрацоўніцтва Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Юрый Бондар быў прызначаны на пасаду Міністра культуры ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі 28 верасня 2017 года. Да гэтага працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Нарадзіўся ў 1973 годзе. Кандыдат палітычных навук.  

Church.by

Фотарэпартаж