Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь

22 красавіка 2017

top.jpg

20 красавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Сяргея Іванавіча Дарошка.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

Патрыяршы Экзарх і начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў абмяняліся віншаваннямі са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем і памятнымі падарункамі, а затым абмеркавалі некаторыя пытанні аб наступнай сумеснай дзейнасці ў адпаведнасці з існуючым дагаворам паміж БПЦ і ДВП МУС.  

Church.by