Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь
28 верасня 201828 верасня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаілам Віктаравічам Бабічам.
Адбылася цёплая гутарка, падчас якой бакі выказалі гатоўнасць да далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва. У завяршэнне амбасадар Расіі і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі абмяняліся памятнымі падарункамі.