Адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі з архіепіскапам Гродзенскім Арцеміем
23 верасня 201920 верасня 2019 года, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Румас наведаў Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву — адзін з самых старажытных храмаў Беларусі, дзе яго сустракаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
Падчас візіту Сяргея Румаса суправаджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў і іншыя прадстаўнікі ўлады горада і вобласці.
Сустрэча праходзіла ў атмасферы цёплай гутаркі. Кароткую экскурсію для гасцей правёў настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, які распавёў пра гісторыю храма, а таксама пра нядаўняе вяртанне святынь, найважнейшая з якіх — гістарычны спіс Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы.
Напрыканцы сустрэчы Сяргей Румас пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей храма.