Адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі

11 чэрвеня 2019

top.jpg

10 чэрвеня 2019 года Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян прыняў у Доме Урада мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які прыбыў у Арменію па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і па запрашэнню Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога.

Вітаючы Патрыяршага Экзарха, Нікол Пашынян адзначыў, што гэтая сустрэча дае добрую магчымасць абмеркаваць пытанні далейшага ўмацавання дружалюбных адносін паміж цэрквамі і народамі дзвюх краін. Паводле слоў Прэм'ер-міністра, Арменію і Беларусь аб'ядноўваюць даўнія гісторыка-культурныя сувязі, і роля цэркваў у іх захаванні вялікая.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падзякаваў Кіраўніка Урада Арменіі за цёплы прыём і адзначыў, што ў армянскага і беларускага народаў добрае і шчырае стаўленне аддзін да аднаго. Па словах уладыкі Экзарха, гэтыя сяброўскія адносіны належыць захоўваць і развіваць, у тым ліку шляхам умацавання духоўных каштоўнасцяў.

Сустрэча прайшла ў добрай і сяброўскай абстаноўцы.

Прэс-служба Урада Арменіі, Church.by