Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян
09 чэрвеня 20198 чэрвеня 2019 года Яго Свяцейшасць, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін Другі прыняў у Патрыяршай рэзідэнцыі Першапрастольнага Святога горада Эчміадзіна мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які здзяйсняе паездку ў Арменію па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
На сустрэчы прысутнічалі: Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь Армен Гевандзян і іншыя запрошаныя госці.
Яго Свяцейшасць звярнуўся да ўсіх прысутных з прывітальным словам, выказаўшы асаблівую радасць і падзяку Патрыяршаму Экзарху за візіт у Арменію і сяброўскую сустрэчу.
Мітрапаліта Паўла і Каталікоса Гарэгіна Другога звязваюць студэнцкія гады, праведзеныя ў Маскоўскай духоўнай акадэміі Троіца-Сергіевай Лаўры.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, падзякаваў Каталікосу ўсіх армян Гарагіну Другому за запрашэнне і магчымасць пазнаёміцца з жыццём Армянскай Царквы, наведаць святыні і гістарычныя месцы Арменіі.
Напрыканцы Прадстаяцель Армянскай Царквы пажадаў Патрыяршаму Экзарху доўгіх гадоў жыцця і плённай дзейнасці ў славу Святой Царквы Хрыстовай і ў суцяшэнне веруючага народа Белай Русі.
Пасля афіцыйнай сустрэчы мітрапаліт Павел наведаў праваслаўныя цэрквы горада Ерэвана, пагутарыў з настаяцелямі і прыхаджанамі і падаў усім архіпастырскае благаславенне.