Адбылася сустрэча Патрыярха Кірыла з архіепіскапам Гомельскім Сцяфанам

08 мая 2018

top.jpg

8 мая 2018 года ў Патрыяршай рэзідэнцыі ў Чыстым завулку горада Масквы адбылася сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Сцяфанам.

Перад пачаткам сустрэчы архіепіскап Сцяфан у азнаменаванне рашэння Архіерэйскага Сабора 2017 года аб агульнацаркоўным праслаўленні праведнага Іаана Кармянскага (Гашкевіча; †1917) паднёс у дар Свяцейшаму Патрыярху Кірылу ікону праведнага Іаана Кармянскага з часцінкай мошчаў святога.

У ходзе гутаркі закраналіся пытанні епархіяльнага жыцця, місіянерскай і адукацыйнай дзейнасці, работы з моладдзю.

У заканчэнне сустрэчы Свяцейшы Уладыка падаў Першасвяціцельскае благаславенне архіепіскапу Сцяфану і ўсёй пастве Гомельскай епархіі.

Гомельская епархія / Church.by