Архіерэйскі савет Мінскай мітраполіі падтрымаў рашэнне Свяшчэннага Сінода аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў эўхарыстычнай зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам

16 лістапада 2018

top.jpg

16 лістапада 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі. Прысутнічалі таксама: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскага савета.

Абмеркаваўшы сітуацыю, якая склалася, звязаную з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату ва Украіне, Архіерэйскі савет Мінскай мітраполіі вызначыў:

1. Аднагалосна падтрымаць рашэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 15 кастрычніка (журнал № 71) аб прызнанні немагчымым далейшага знаходжання ў еўхарыстычных зносінах з Канстанцінопальскім Патрыярхатам.

2. Выказаць сыноўнюю падзяку Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за цвёрдую, узважаную і нязменную пазіцыю ў стаянні за чысціню канонаў і вучэнне Праваслаўнай Царквы Хрыстовай.

3. Выказаць брацкую падтрымку Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, епіскапату і ўсёй паўнаце Украінскай Праваслаўнай Царквы і працягнуць унашэнне асаблівых малітваў аб брацкім народзе Украіны.

4. У бліжэйшы час правесці епархіяльныя сходы ва ўсіх епархіях Мінскай мітраполіі, растлумачыць свяшчэннікам і ўдзельнікам сходаў пазіцыю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і Свяшчэннага Сінода нашай Царквы па сітуацыі, якая склалася ў сувязі з антыкананічнымі дзеяннямі Канстанцінопальскага Патрыярхату, і цвёрда прытрымлівацца прынятага рашэння.

Члены Савета абмеркавалі новую рэдакцыю Палажэння аб мітраполіях Рускай Праваслаўнай Царквы, маючыя адбыцца Беларускія Калядныя чытанні, якія пройдуць у горадзе Мінску 29 лістапада, а таксама шэраг бягучых пытанняў, якія тычацца жыцця епархій Мінскай мітраполіі.

Church.by