Адбылося адпяванне архімандрыта Феадосія (Поўнага)

12 красавіка 2017

top.jpg12 красавіка 2017 года, у Вялікую Сераду Тыдня пакут Гасподніх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі чын адпявання архімандрыта Феадосія (Поўнага), духаўніка Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра і Мінскай духоўнай семінарыі, спачылага 11 красавіка на 82-м годзе жыцця.

Адпяванне адбылося ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); настаяцель прыхода храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў горадзе Мінску протаіерэй Іаан Харашэвіч; кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), благачынны 5-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Аляксандр Страха і духавенства Мінскай епархіі.

За богаслужэннем маліліся: благачынны 4-й Мінскага гарадской акругі, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны і сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.

На богаслужэнні прысутнічалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, прадстаўнікі адміністрацыі горада Мінска і іншыя высокія госці.

Перад пачаткам чыну адпявання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прыбыўшых ўшанаваць памяць архімандрыта Феадосія са словам настаўлення.

Па завяршэнні набажэнства мітрапаліт Павел падзякаваў усім за сумесную малітву і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж