Адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

04 красавіка 2017

top.jpg

4 красавіка 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося першае ў 2017 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Полацкі і Глыбоцкі Феадосій; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; епіскапы: Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі.

Перад пачаткам пасяджэння члены Сінода праспявалі «Вечную памяць» загінулым у выніку тэрарыстычнага акта ў Санкт-Пецярбургскім метрапалітэне.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг адміністрацыйных і кадравых рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XII), будуць апублікаваныя пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by

Фотарэпартаж