Адбылося першае пасяджэнне Аргкамітэта па падрыхтоўцы візіту ў Беларусь Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і пасяджэння Свяшчэннага Сінода ў горадзе Мінску
16 жніўня 201816 жніўня 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося першае пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы візіту ў Беларусь Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і пасяджэння Свяшчэннага Сінода ў горадзе Мінску.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іосіфавіч Ільясевіч, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцелі шэрагу прыходаў Мінска, кіраўнікі Сінадальных аддзелаў і камісій Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У ходзе пасяджэння быў зацверджаны састаў Арганізацыйнага камітэта, абмеркаваны папярэдні праект праграмы Патрыяршага візіту, прызначаныя адказныя за розныя напрамкі рэалізацыі праграмы.