Адбылася нарада кіраўнікоў епархіяльных моладзевых аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы
21 лістапада 201819 лістапада 2018 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася нарада кіраўнікоў епархіяльных моладзевых аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Арганізатарам нарады выступіў старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускага Экзархату протаіерэй Іаан Задарожын. Ганаровым госцем сустрэчы стаў В. а. старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Сладкоў.
Айцец Кірыл распавёў аб сваім жыццёвым і пастырскім шляху, падзяліўся думкамі аб прыярытэтах царкоўнага моладзевага служэння, падкрэсліўшы, што ў Праваслаўнай Царкве праца з моладдзю павінна быць перш за ўсё хрыстацэнтрычнай, накіраванай на тое, каб прывесці маладых людзей да Госпада і Спасіцеля.
Прадстаўнікі епархій правялі прэзентацыі сваёй дзейнасці. Падчас жывога дыялогу былі абмеркаваны актуальныя праблемы місіі сярод моладзі, метадычная база царкоўнай працы з моладдзю, а таксама планы на найбліжэйшую будучыню.