Адбылося заключнае ў 2020 годзе пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
14 снежня 202014 снежня 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій; Навагрудскі і Слонімскі Гурый; Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскапы: Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; Тураўскі і Мазырскі Леанід; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Зважаючы на працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 40-годдзем з дня нараджэння епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній быў узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.
Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIIl), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.