Адбылося пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі
30 мая 201830 мая 2018 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.
Прысутнічалі таксама: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Архіерэйскага савета.
Архіпастыры абмеркавалі актуальныя пытанні жыцця Мінскай мітраполіі ў наступным паўгоддзі.