Адбыўся фестываль нядзельных школ Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
11 верасня 2021Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 4 верасня 2021 года на тэрыторыі сталічнай парафіі храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» прайшоў фестываль нядзельных школ Мінскай епархіі.
Арганізатарам фестывалю выступіў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Праваслаўнай творчай лабараторыі і Брацтва святога апостала Іаана Багаслова.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы мінскіх нядзельных школ храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», храма Святой Жыццепачатнай Троіцы, храма свяціцеля Мікалая Японскага і храма святога апостала Андрэя Першазванага.
Цэнтральнай часткай фестывалю стала адукацыйная гульня-квэст, прысвечаная дню памяці святых Іаакіма і Ганны і Нараджэнню Прасвятой Багародзіцы (матэрыялы квэста: https://www.xi-lab.ru/quest). у працэсе праходжання квэста навучэнцы замацавалі свае веды аб падзеях, звязаных з жыціем святых праведных Іаакіма і Ганны, абмеркавалі значнасць сямейных і духоўных каштоўнасцяў, пазнаёміліся з геаграфіяй беларускіх храмаў, асвячоных у гонар Прасвятой Дзевы Марыі і яе бацькоў.
Таксама сярод выхаванцаў нядзельных школ адбыўся турнір па дыдактычных гульнях, біблейскай віктарыне і аб'ёмных галаваломках. У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам былі ўручаны памятныя падарункі.
Удзельнікі і арганізатары фестывалю выказалі надзею на тое, што правядзенне падобных мерапрыемстваў стане добрай традыцыяй, якая будзе садзейнічаць развіццю міжпрыходскіх сувязяў і спрыяць распрацоўцы новых праваслаўных дыдактычных гульняў і квэстаў для нядзельных школ.