Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Мінскае Сувораўскае ваеннае вучылішча
08 мая 20188 мая 2018 года, у аўторак 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці апостала і евангеліста Марка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Мінскім Сувораўскім ваенным вучылішчы.
Святочнае богаслужэнне было прымеркавана да 12-годдзя з дня асвячэння храма.
На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: начальнік вучылішча палкоўнік Аляксандр Віктаравіч Навуменка; старшыня праўлення міжнароднай асацыяцыі «Кадэцкае братэрства» генерал-палкоўнік Пётр Рыгоравіч Чаус; Начальнік установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр Віктар Аляксандравіч Лісоўскі; ветэраны, настаўнікі, курсанты вучылішча і іншыя запрошаныя госці.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель храма апостала Іаана Багаслова протаіерэй Георгій Дзічкоўскі; настаяцель храма велікамучаніка і цаліцеля Панцеляімана протаіерэй Аляксандр Яцкевіч і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскага духоўнага вучылішча пад кіраўніцтвам Анастасіі Каляды.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Аляксандр Яцкевіч.
Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, прыхаджан храма і курсантаў Сувораўскага вучылішча са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Архангела Міхаіла і прасфоры.
Пасля службы ў актавай зале Мінскага Сувораўскага ваеннага вучылішча адбыўся ўрачысты Акт і канцэрт, прысвечаны 12-годдзю асвячэння храма і 73-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.