Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ў Слуцкую епархію

05 красавіка 2020

top.jpg

5 красавіка 2020 года, у Нядзелю 5-ю Вялікага посту, прападобнай Марыі Егіпецкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія здзейсніў Бажэственную літургію свяціцеля Васілія Вялікага ў храме ў гонар прападобнага Паісія Святагорца горада Слуцка.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма іераманах Арсеній (Канышка), клірыкі епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх зачытаў малітву аб міры на Украіне, а затым узнёс малітву аб збаўленні ад каронавіруснай інфекцыі.

На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч і іншыя высокія госці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў благачынны Слуцкай царкоўнай акругі протаіерэй Ігар Штэпа.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка пад кіраўніцтвам Паўла Штэпы.

Пасля заамвоннай малітвы архіерэі і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення святу.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Уладыка Антоній падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за сумесную малітву.

Уладыка Экзарх падзякаваў епіскапу Антонію за цёплыя словы, павіншаваў прыхаджан і духавенства храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Затым ўладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

У завяршэнне богаслужэння архіпастыры здзейснілі закладку памятнай граматы ў падмурак будуемага епархіяльнага ўпраўлення, а затым асвячэнне званоў для званіцы храма.

Church.by

Фотарэпартаж