Адбыўся візіт Патрыяршага Экзарха ва Усіхсвяцкі прыход горада Мінска
19 мая 201819 мая 2018 года, у суботу 6-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці праведнага Іава Шматпакутнага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар праведнага Іава Шматпакутнага пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Людмілы Поўнай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксій Васін.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны.
Уладыка Павел падзякаваў айцу Фёдару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў вернікам абразкі Прасвятой Багародзіцы.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх разам з выпускнікамі пачатковай школы з ухілам праваслаўнага выхавання, размешчанай пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці», пасадзілі памятнае дрэва на тэрыторыі комплексу.
Далей Патрыяршы Экзарх прайшоў ва Усіхсвяцкі храм, дзе ўзначаліў цырымонію адкрыцця выставы «Непераможны Адмірал: праведны воін Фёдар Ушакоў», прысвечанай памяці праведнага воіна Фёдара Ушакова.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, кіраўнік выстаўка Павел Аляксандравіч Карпухін, старшыня рады Беларускага Саюза ваенных маракоў Мінскай вобласці контр-адмірал Аляксандр Генадзевіч Мачайкін, прадстаўнікі Царквы, дзяржавы і грамадскасці.
Адкрываючы выстаўку, Патрыяршы Экзарх адзначыў, што жыццё і подзвігі праведнага воіна Фёдара Ушакова ўяўляюць сабой прыклад стойкасці, адданасці сваёй Айчыне, Богу, Царкве і любові да людзей.
Затым удзельнікаў урачыстага мерапрыемства вітаў протаіерэй Фёдар Поўны, а затым — контр-адмірал Аляксандр Генадзевіч Мачайкін.
Сімвалічную чырвоную стужку ля ўваходу на выставу ўрачыста перарэзалі мітрапаліт Павел, Аляксандр Мачайкін і Павел Карпухін.
Напрыканцы Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з экспазіцыяй выставы і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.