Сотні веруючых гамельчукоў прайшлі хрэсным ходам да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага

02 мая 2019

top.jpg

Больш за 150 святароў і сотні вернікаў сабраліся пад скляпеннямі Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля на сумесную малітву ў чацвер Светлага тыдня 2 мая.

Традыцыйны хрэсны ход да помніка свяціцеля Кірыла Тураўскага пры ўдзеле духавенства і жыхароў горада прайшоў у гэты дзень у рамках XVI Велікоднага фестывалю. Пасля Бажэственнай літургіі святары ўсклалі кветкі да помніка.

Хрэсны ход да помніка «Залатавуста, які больш за ўсіх на Русі праславіўся» здзяйсняецца ўжо дзявяты год запар. А саборнае богаслужэнне, якое ўзначальвае архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, па праве можна назваць адным з самых маштабных у годзе.

Гомельская епархія / Church.by