У 9-ы дзень пасля скону мітрапаліта Філарэта здзейснена яго памінанне ў Жыровічах

20 студзеня 2021

top.jpg

20 студзеня 2021 года, у дзень Сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Архіерэям саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч (з 2002 года па 2016 год — сакратар Мінскай епархіі), прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч і духавенства Беларускага Экзархату.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем студэнта 4-га курса Кірыла Савіча.

Пасля адпуста Літургіі была здзейснена паніхіда па Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву).

На малых брацкіх могілках за алтаром Крыжаўздзвіжанскага храма мітрапаліт Веніямін здзейсніў ліцію на магіле спачылага архіпастыра.

Church.by  

Фотарэпартаж