Спаса-Узнясенскі прыход Нясвіжа правёў дабрачынны кірмаш
11 красавіка 2017На свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім у Спаса-Узнясенскім прыходзе горада Нясвіжа прайшоў кірмаш, прысвечаны надыходзячму Светламу Хрыстову Уваскрасенню.
Усе, хто прыйшоў на богаслужэнне ў гэты дзень, змаглі набыць велікодныя сувеніры, паштоўкі ручной работы і ўпрыгожаныя вербы.
Распавядае клірык Спаса-Узнясенскага храма іерэй Іаан Уханаў:
— У нашым прыходзе ўжо стала добрай традыцыяй праводзіць такія перадсвяточныя кірмашы. Вось ужо другі год мы арганізуем іх перад святамі Ражджаства і Вялікадня. Задоўга да свята выхаванцы нядзельнай школы разам з педагогамі пачынаюць рыхтаваць розныя сувеніры, звязаныя з святам, паштоўкі, вырабы і гэтак далей. Затым усё гэта прапануецца прыхаджанам нашага храма на кірмашы за ахвяраванне. Асабліва прыемна, што хлопцы з нядзельнай школы выказалі жаданне усе атрыманыя сродкі перадаваць маленькім дзецям-інвалідам нашай вобласці.