Спартыўнае свята «Гуляем разам» для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі прайшоў у Салігорску

21 мая 2017

top.jpg

У Міжнародны дзень сям'і, 15 мая 2017 года, у спартыўнай зале ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб Салігорскага раёна» адбылося спартыўнае свята «Гуляем разам» для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі фізічнага развіцця.

Свята было адкрыта старшынёй клуба А. В. Мяшкоўскім. Да прысутных са словамі віншавання звярнуліся намеснік дырэктара ДУА «Салігорскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» С. А. Алешка, начальнік ідэалагічнага і метадычнага аддзела ДУ «ФСК Салігорскага раёна» С. Н. Баркова, выкладчык нядзельнай школы прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага горада Салігорска і кіраўнік праваслаўнага сямейнага клуба «Жывая Крыніца» Н.Н. Міхайлава.

Удзельнікамі свята сталі выхаванцы ЦКРНіР і члены праваслаўнага сямейнага клуба «Жывая Крыніца». Дзеці з сямейнага клуба выступілі ў якасці валанцёраў, дапамагаючы выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання праходзіць эстафеты спартыўна-гульнявой праграмы свята.

На этапах праходжання дыстанцыі дзеці сумесна забівалі шайбу ў вароты, «ратавалі цацку», будавалі дом з кубікаў, адпраўляліся ў «касмічны палёт» у абручы і праводзілі іншыя вясёлыя эстафеты. Не засталіся ў баку ад удзелу і дарослыя. У гэты дзень салігарчан аб'яднала дапамога бліжнім. У канцы мерапрыемства гульня «Ручаёк» як рака дружбы лілася па ўсёй зале.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі і самаробнымі сувенірамі «Анёлачак». Бацькам і ўсім прысутным дарослым былі ўручаны іконы Хрыста Збавіцеля з «Малітвай аб сям'і» прападобнага Антонія Опцінскага.

Падарункі прадаставіў праваслаўны сямейны клуб «Жывая Крыніца» пры прыходзе кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстовага горада Салігорска.

Таксама праваслаўны сямейны клуб падарыў на памяць цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання абраз праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, і буклет з апісаннем жыцця і подзвігаў святой заступніцы нашай зямлі. Бацькі з сямейнага клуба пажадалі адміністрацыі цэнтра часцей звяртацца за дапамогай да святой Сафіі з надзеяй, што яна будзе дапамагаць ім захоўваць любоў у сваіх сэрцах.

Напрыканцы ўсіх чакаў салодкі пачастунак, які арганізавалі гаспадары свята — прадстаўнікі ДУ «ФСК Салігорскага раёна». Госці свята і ўдзельнікі, больш за 70 чалавек, яшчэ доўга не разыходзіліся, абменьваючыся з новымі сябрамі ўражаннямі, планамі на будучыню і пажаданнямі.

Арганізатары дзякуюць усім за сумесны ўдзел у правядзенні свята, за стварэнне атмасферы любві і дабра!

Слуцкая епархія / Church.by

Loading...