Стартаваў 18-дзённы анлайн-лекторый для свяшчэннаслужыцеляў Беларускай Праваслаўнай Царквы

13 сакавіка 2023

820.jpg

13 сакавіка 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, стартаваў навучальны анлайн-лекторый для жонак святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама супрацоўнікаў епархіяльных цэнтраў абароны сям'і і валанцёраў, занятых у сферы падтрымкі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Ініцыятар і арганізатар навучання — Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Тэматыка цяперашняга лекторыя прысвечана пытанням пабудовы здаровых узаемаадносін мужа і жонкі і стварэння сямейных традыцый, арганізацыі хатняй гаспадаркі, стасункаў дзяцей у сям'і, складанасцяў падлеткавага перыяду жыцця і захавання рэпрадуктыўнага здароўя падлеткаў.

Працягнецца анлайн-лекторый да 31 сакавіка.

Анлайн-лекторый праводзіцца ўжо трэці год запар. У 2021 годзе ў анлайн-курсе прыняло ўдзел 268 чалавек, у 2022 годзе – 134. 

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники