Стартаваў конкурс сацыяльных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці»

18 лютага 2021

top.jpg

Стартаваў Рэспубліканскі конкурс сацыяльных моладзевых праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці».

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».

Як адзначаецца ў Палажэнні аб конкурсе, яго мэта — уключэнне патэнцыялу маладых людзей у вырашэнне сацыяльна значных праблем сучаснага грамадства.

У ліку задач конкурсу: прыцягненне шырокай грамадскай увагі да неабходнасці яднання ў вырашэнні праблем негатыўных сацыяльных з'яў у маладзёжным асяроддзі; падтрымка грамадскіх ініцыятыў маладых людзей і іх аб'яднанняў, накіраваных на вырашэнне сацыяльных праблем і негатыўных выклікаў часу; папулярызацыя базавых духоўна-маральных, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, міласэрнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, педагагічныя калектывы дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў, сацыяльных устаноў, моладзь іншых арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі.

Сацыяльныя праекты будуць ацэньвацца ў наступных намінацыях:

  1. «Моладзь за сямейныя каштоўнасці дзеля жыцця»
  2. «Моладзь за здароўе дзеля жыцця»
  3. «Моладзь за творчы прарыў дзеля жыцця»
  4. «Моладзь за міласэрнасць дзеля жыцця»

Конкурс пройдзе ў чатыры этапы:

Першы ўключае прыём заявак (да 25 сакавіка 2021 года) і навучальныя заняткі для ініцыятараў сацыяльных праектаў (з 25 сакавіка па 10 мая 2021 года).

На другім этапе пройдуць прэзентацыі ідэй праектаў (з 10 па 25 мая 2021 года).

У ходзе трэцяга этапу (з мая 2021 года па май 2022 года) праекты будуць увасабляцца ў жыццё.

На чацвёртым этапе (У маі 2022 года) удзельнікі конкурсу падрыхтуюць і прадставяць інфармацыю аб рэалізаваных праектах.

Палажэнне аб конкурсе апублікавана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Кантактныя тэлефоны (viber, telegram, whatsapp): +375 29 828 71 75 — Наталля Анатольеўна.

Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі / Church.by