Стартаваў чарговы этап работы Летняй школы для валанцёраў па арганізацыі на прыходах камунікацыі з людзьмі, якія слаба чуюць

23 жніўня 2021

top.jpg

23 жніўня 2021 года ў Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пачаўся чарговы этап работы Летняй школы для валанцёраў па арганізацыі  на прыходах камунікацыі з людзьмі, якія слаба чуюць.

Летнюю школу арганізуюць Сінадальны АРАіК і праваслаўнае брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі.

Заняткі будуць праходзіць як у рэальным, так і ў дыстанцыйным фарматах.

Падключыцца да заняткаў у Летняй школе могуць усе, хто плануе займацца валанцёрскай дзейнасцю па суправаджэнні людзей з абмежаваннямі слыху на праваслаўных прыходах.

Выкладчыкі — сурдаперакладчыкі вышэйшай кваліфікацыі — Чудакова Валянціна Фёдараўна і Радзевіч Ірына Пятроўна.

Заняткі праходзяць на бясплатнай аснове.

Пачатак заняткаў штодня — у 10.00.

Працягласць — 2 гадзіны па 45 хвілін.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Ракаўская, 26, Сінадальны АРАіК.

У праграме — вывучэнне мовы жэстаў для штодзённых зносін (23-27 жніўня), вывучэнне перакладу на мову жэстаў чынапаследавання Бажэственнай літургіі (30-31 жніўня).

Спасылка для падлучэння:

10:00 – 12:30

https://us02web.zoom.us/j/88501442223?pwd=Vk5iYzBEV29vZlozWHQ3Tnp6VnluUT09 

Канферэнцыя id: 885 0144 2223

Код доступу: tnZ3pm

Кантактны тэлефон: 8025-931-56-91

oroik.by/Church.by