Сталічныя байкеры пачалі мотасезон з малітвы і наведвання Хатыні

08 мая 2018

ewn7-YdUerw.jpg

У нядзелю 6 мая, у дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца, у прыходзе храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Бараўляны пад Мінскам быў здзейснены традыцыйны малебен аб вандроўніках, прымеркаваны да пачатку мотасезона.

Богаслужэнне здзейсніў іерэй Сергій Ляшкевіч. Святар з'яўляецца байкерам сам і надае вялікую ўвагу пастырскаму акармленню матацыклістаў.

Пасля малебна адбылося асвячэнне мотатэхнікі.

Затым у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ байкеры адправіліся ў Хатынь, дзе ўсклалі кветкі да паклоннага крыжа, усталяванага ў памяць 75-годдзя трагедыі.

Айцец Сергій звярнуўся да матацыклістаў са словам пра здаровы, не пераходзячы межы хрысціянскі патрыятызм і растлумачыў стаўленне Царквы да ўшанавання памяці памерлых.

Church.by

Фотарэпартаж