Кафедральны сабор Ражджаства Хрыстовага, які будуецца ў Салігорску, наведалі дэпутаты

20 сакавіка 2017

top.jpg

17 сакавіка прадстаўнікі Мінскага абласнога і Салігорскага раённага Саветаў дэпутатаў пабывалі ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстовага горада Салігорска, які будуецца .

Для членаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў сустрэча з новай славутасцю сталіцы беларускіх шахцёраў была першай.

— Будаўніцтва сабора аб'яднала тысячы салігорцаў. Добрыя справы заўсёды робяць наша жыццё лепш, — падкрэсліў у прывітальным слове старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Рымашэўскі.

Дапамагае набліжацца да адкрыцця галоўнага храма Салігорскага рэгіёна і карпатлівая праца будаўнікоў. Аб ходзе будаўніцтва і апрацоўчых работах распавёў гасцям у ходзе агляднай экскурсіі настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага протаіерэй Рыгор Бяляцкі. Айцец Рыгор выказаў надзею на тое, што саборны комплекс стане духоўна-асветніцкім цэнтрам не толькі горада, але і ўсёй Слуцка-Салігорскай епархіі.

Сваё меркаванне выказаў і намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама па эканоміцы Мікалай Маскевіч:

— Будуемы сабор дае яшчэ адну падставу для гонару. Для гонару не толькі салігарчан, але і жыхароў усёй Беларусі. Упэўнены, што гэты Божы дом дапаможа захаваць нашу краіну мірнай і квітнеючай.

— Цешыцца душа. Радуецца ад таго, што сабор стане месцам, дзе яднаюцца любячыя сэрцы, дзе стануць праваслаўнымі маленькія салігарчане, дзе проста будзе добра пабыць, — падзялілася Лідзія Клішэвіч, старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў.

Сустрэча 17 сакавіка наблізіла ўрачысты дзень адкрыцця і асвячэння кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстовага.

Слуцкая епархія / Church.by