Студэнты Мінскай духоўнай семінарыі выступілі з канцэртам у папраўчай калоніі
02 студзеня 201830 снежня 2017 года архіерэйскі хор Мінскай духоўнай семінарыі ў складзе студэнтаў: Паўла Моніда (3 курс), Мікалая Камарчука (4 курс), Аляксея Кручко (3 курс) і Паўла Штэпы (прапедэўтычны курс) выступіў з калядным канцэртам ў папраўчай калоніі-пасяленні № 21 пасёлка Шубіна Гомельскай вобласці.
Былі выкананы богаслужэбныя спевы, калядкі і народныя песні. Некаторыя творы выконваліся з музычным суправаджэннем на баяне (Яўген Жук, прапедэўтычны курс).
Спецыяліст па кадрах МінДС іерэй Сергій Пінчук распавёў прысутным пра свята Ражджаства Хрыстова, аб жыцці і гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама павіншаваў персанал і асуджаных з навагоднімі і каляднымі святамі.
Па заканчэнні канцэрту студэнты наведалі Іаана-Кармянскі жаночы манастыр Гомельскай епархіі, дзе пакланіліся мошчам святога праведнага Іаана Кармянскага.