Студэнты-тэолагі правялі лекцыю для старшакласнікаў Заслаўскай гімназіі

16 сакавіка 2017

top.jpg15 сакавіка 2017 года выязны лекторый Музея Бібліі Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся ў горадзе Заслаўі.

Па запрашэнні благачыннага 2-ой Мінскай раённай царкоўнай акругі протаіерэя Мікалая Мазгова студэнты Інстытута тэалогіі Кірыл Корбут, Юлія Зыранова і Давід Балакай правялі лекцыю ў Заслаўскай гімназіі. Слухачамі лекторыя сталі вучні старэйшых класаў.

Студэнты Інстытута тэалогіі распавялі пра значэнне Божага Слова ў жыцці кожнага чалавека і аб неабходнасці кіравацца ім у любых абставінах. Таксама студэнты паведамілі пра сучасныя пераклады Бібліі, пра вялікае значэнне Свяшчэннага Пісання ў фарміраванні самасвядомасці беларускага народа.

Была разгорнута выязная экспазіцыя Музея Бібліі. Найбольшую цікавасць у моладзі выклікалі асобнікі Свяшчэннага Пісання і яго пераклады на старажытныя і рэдкія мовы свету.

Пасля выступлення для студэнтаў была праведзена экскурсія па старажытнаму гораду Заслаўю, у ходзе якой госці даведаліся пра гісторыю горада і Спаса-Праабражэнскага сабора.

Адміністрацыя Інстытута тэалогіі дзякуе кіраўніцтву гімназіі, у прыватнасці Алене Валянцінаўне Смотровай, і протаіерэю Мікалаю Мазгову за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства.

Інстытут тэалогіі / Church.by