Жонка мінскага святара ўзнагароджана ордэнам Маці

11 кастрычніка 2017

top.jpg

Цырымонія ўзнагароджання ордэнам Маці 24-х мінчанак адбылася ў сталіцы 11 кастрычніка. Сярод узнагароджаных — старшыня праўлення мясцовага грамадскага дабрачыннага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» Вераніка Сярдзюк (на фота злева), а таксама яе калега па Цэнтру «Матуля» Ганна Меляшэвіч.

Урачыстасць прайшла ў межах Другога гарадскога форуму маці. Ордэны жанчынам уручыла Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Яна выказала ўзнагароджаным падзяку за працу па выхаванню дзяцей.

— Гэтыя прыгожыя, смелыя, разумныя, цудоўныя жанчыны на ўласным прыкладзе паказваюць, што нараджаць дзяцей — правільна, — адзначыла Наталля Качанава. — Нізкі паклон вам, мілыя жанчыны! Усяго добрага вам і вашым дзецям, шчасця і здароўя вашым сем'ям.

Многія з жанчын, якія ўдастоіліся высокай узнагароды, паспяхова сумяшчаюць мацярынства і прафесійную дзейнасць. Сярод іх прадстаўніцы розных прафесій — выкладчыкі, харэограф, спецыяліст па маркетынгу, інжынер, натарыус, хормайстар, лекар, аператар сувязі, дызайнер-дэкаратар.

Паспяхова рэалізуе сябе ў самых розных сферах і Вераніка Сярдзюк, старшыня праўлення МГДА «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля», жонка протаіерэя Паўла Сердзюка — настаяцеля прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага. Будучы мамай дзвюх дзяўчынак і трох хлопчыкаў, яна таксама з'яўляецца аўтарам кнігі «Непраздные» расказы. Адкрыта аб цяжарнасці, родах і першых сарака днях».

— У нашай дзяржаве створаны ўсе ўмовы для падтрымкі шматдзетных і маладых сем'яў. Гэта робіцца на ўсіх узроўнях: аховы здароўя, адукацыі. Абсалютна без перабольшання можна сказаць, што сацыяльная падтрымка ў нас самая лепшая. Таму вырашыцца на стварэнне вялікай сям'і лёгка, асабліва калі жанчына любіць дзяцей і настроена на мацярынства, — перакананая Вераніка Сярдзюк.

З ёй салідарная і Ганна Меляшэвіч.

— Дзякуючы падтрымцы свайго мужа і дапамозе старэйшых дзяцей мне ўдаецца сумяшчаць мацярынства з працай. Узаемадамоўленасць у сям'і — залог нашага поспеху. Заўсёды хацела мець шмат дзяцей і шчаслівая, што выхоўваю пецярых, — сказала Ганна.

***

У Мінску штогод расце колькасць шматдзетных сем'яў. Калі на 1 студзеня 2013 года іх налічвалася 7 264, то цяпер 13 030. Усяго ў мінскіх шматдзетных сем'ях выхоўваюцца 41 557 дзяцей, з іх школьнага ўзросту — больш за 22 000.

У большасці шматдзетных сем'яў сталіцы — 11 159 — выхоўваюцца трое дзяцей. У 1 478 сем'ях растуць па чатыры дзіцяці, у 397 — па пяць. У 63 сем'ях — па шэсць дзяцей, у 20 — па сем. У 16 сем'ях — па восем, у трох — па дзевяць. Дзве шлюбныя пары выхоўваюць па 10 дзяцей. Ёсць у сталіцы па адной сям'і, дзе рашыліся на нараджэнне 11 і 12 дзяцей.

З мэтай падтрымкі сем'яў у Мінску вядзецца работа па напаўненню адпаведнага сацыяльнага пакета. Ён уключае гнуткі графік працы, прадастаўленне дадатковых адпачынкаў, розныя віды матэрыяльнай падтрымкі, аздараўленне дзяцей і інш Распрацаваны пералік працоўных і сацыяльных гарантый для ўключэння ў калектыўныя дагаворы.

***

Ордэн Маці заснаваны Указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. Гэтай узнагародай ганаруюць жанчын, якія дастойна выхоўваюць пяць і больш дзяцей. З 2006 года ўзнагароджаным ордэнам Маці адначасова выплачваюць суму ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (на 1 кастрычніка памер выплаты склаў 987,85 рублёў).

З 1996 года 643 шматдзетныя мінчанкі ўдастоены ордэна Маці, у тым ліку ў 2017 годзе — 47 жанчын.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання традыцыйна праводзіцца двойчы ў год — у Дзень маці і ў Міжнародны дзень сям'і.

Паводле матэрыялаў партала «Минск-Новости»

Church.by