Святары Гомельскай епархіі прынялі ўдзел у цырымоніі перапахавання астанкаў салдат, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны
24 лютага 202123 лютага 2021 года ў аграгарадку Шэрсцін Веткаўскага раёна прайшла ўрачыстая цырымонія пахавання астанкаў савецкіх салдат, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пахаванне стала магчымым дзякуючы карпатлівым пошукавым работам, праведзеным у 2020 годзе вайскоўцамі спецыялізаванага пошукавага батальёна паблізу аграгарадка Шэрсцін і аграгарадка Хальч.
Знойдзеныя парэшткі належаць 21 чырвонаармейцу, якія загінулі пры вызваленні Веткаўшчыны восенню 1943 года. Імёны і прозвішчы салдат у сувязі з адсутнасцю імянных жэтонаў і дакументаў высветліць не ўдалося.
У жалобным мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня абаронцы Айчыны, удзельнічалі прадстаўнікі Веткаўскага камісарыята, працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў. Аддаць пашану вызваліцелям прыйшлі мясцовыя жыхары.
Для здзяйснення чыну пахавання памерлых былі запрошаны святары Веткаўскага раёна Гомельскай епархіі: настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Ветка протаіерэй Міхаіл Барысёнак і настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Данілавічы протаіерэй Андрэй Булацкі.
Астанкі воінаў-вызваліцеляў былі аддадзены зямлі і пахаваны ў брацкай магіле, у якой пахаваны яшчэ 878 герояў Вялікай Айчыннай вайны.