Свяшчэннаслужыцелі Навагрудскай епархіі і паломнікі здзейснілі хрэсны ход да месца мучаніцкай смерці протаіерэя Мікалая Нядзвецкага
03 кастрычніка 20212 кастрычніка 2021 года па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя клірыкі Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, а таксама паломнікі, якія прыбылі з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай епархій, здзейснілі хрэсны ход на «Навагрудскую Галгофу — да месца мучаніцкага скону протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, па-зверску забітага савецкімі актывістамі ў Сянежынскім лесе ў 1939 годзе.
Памінальную ліцію на месцы пахавання протаіерэя Мікалая Нядзвецкага ў вёсцы Ваўковічы Навагрудскага раёна, а затым і хрэсны ход да месца яго мучаніцкай смерці ўзначаліў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. Лясное ўзвышша, названая ў праваслаўным народзе «Навагрудскай галгофай», знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад вёскі Ваўковічы. Тут, па прыбыцці хрэснага ходу да месца пакут пастыра Царквы Хрыстовай, была здзейснена паніхіда. Па заканчэнні памінальнага малення протаіерэй Анатоль Герасімук звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, заклікаўшы іх нястомна і самааддана выяўляць у сваім жыцці сведчанне веры і прытрымлівацца прыкладу руплівага служэння Богу протаіерэя Мікалая Нядзвецкага.